Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2024

Мiжнародны дзень роднай мовы!

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, адусюль у дзіцячым садзе № 47 г. Баранавічы даносіліся родныя словы, мілагучныя песні і такія знаёмыя з дзяцінства беларускія вершы і казкі.

У кожнай групе выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнікі-дэфектолагі праводзілі розныя мерапрыемствы для выхаванцаў і іх бацькоў: працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, бацькі прымалі ўдзел у інтэрв'ю і апытанні "Ці добра вы ведаеце родную мову?".

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы мы прапанавалі нашым выхаванцам і іх бацькам прыняць удзел у чэленджы "Каб мова беларуская гучала". Вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Н. Гілевіча, П. Панчанкі, Л. Пранчака ўвесь день гучалі з вуснаў дзяцей і дарослых.

Чытайце дзецям беларускія казкі, апавяданні і вершы беларускіх пісьменнікаў. Размаўляйце па-беларуску, бо родная мова – тое, што нас яднае!